Девушка обнаружила, что из кошелька пропало 80 рублей

dsc_7340_13Спрадвеку лепяльчане вызначаліся гасціннасцю, жаданнем дагадзіць тым, хто прыязджае да нас з іншых краёў. 28-гадовы лепяльчанін запрасіў да сябе пагасцяваць дзяўчыну з Аршанскага раёна. Прыняў, пачаставаў, паказаў горад.
Неяк увечары ў дом завітаў знаёмы лепяльчаніна, жыхар суседняй вуліцы, хлопец 1994 года нараджэння. Пасядзеў некалькі гадзін, пагутарылі. А раніцай дзяўчына выявіла, што з кашалька прапала 80 рублёў. Для маладой дзяўчыны сума даволі значная.
Следча-аператыўнай групай выяўлена, што госцю з Аршаншчыны пакрыўдзіў другі госць, мясцовы. Зараз па факце крадзяжу праводзяцца следчыя дзеянні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.