Канфіскавана на Лепельшчыне ў браканьераў 25 сетак, 128 іншых прылад, а таксама 84 кілаграмы рыбы

bc53d507c26770e8f294fcbf92ef0864_XL Прырода — наша галоўнае багацце, і ад таго, наколькі рацыянальна выкарыстоўваюцца водныя і зямельныя рэсурсы, у многім залежаць наш агульны дабрабыт і наша будучыня. Асаблівы кантроль за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства вядзецца спецыялістамі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Больш падрабязна аб гэтым пойдзе наша размова ў інтэрв’ю з дзяржаўным інспектарам Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргеем Чубковым.

— Сяргей Віктаравіч, скажыце, калі ласка, колькі праверак спецыялістамі інспекцыі было праведзена сёлета і наколькі часта выяўляюцца парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства?

— За перыяд з першага студзеня па першага красавіка бягучага года намі праведзена 29 палявых кантрольных мерапрыемстваў, у час якіх было выяўлена пяцьдзясят парушэнняў. Сярод іх 26 парушэнняў Пра­вілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, восем парушэнняў Правілаў вя­дзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, ­адзінаццаць парушэнняў правілаў лесакарыстання і пяць іншых парушэнняў. Два матэрыялы былі перададзены ў праваахоўныя органы, выдадзена тры прадпісанні.

— Як вядома, у выпадку выяўлення парушэння віноўныя асобы павін­ны здаць прылады і здабычу…

 — Безумоўна. Канфіскавана 25 сетак даўжынёй 1,32 кіламетра, 128 іншых прылад рыбалоўства, а таксама 84 кілаграмы незаконна здабытай рыбы. Адабрана чатыры адзінкі агнястрэльнай зброі. Канфіскавана і здадзена 250 кілаграмаў незаконна здабытага мяса дзічыны. У час кантрольных праверак выяўлена больш за тры тысячы 236 метраў кубічных незаконных парубак, канфіскавана (накладзены арышт) 6,5 метра куб.  драўніны, якая транспартавалася без суправа­джальных дакументаў.

Інспекцыяй было накладзена штрафаў у памеры тры мільёны 870 тысяч рублёў, нанесена шкоды навакольнаму асяроддзю на суму адзін мільён 410 тысяч рублёў. Судамі было накладзена штрафаў па матэрыялах, перададзеных інспекцыяй, на суму больш за 130 мільёнаў рублёў.

— Вялікі дзякуй, Сяргей Віктаравіч, за цікавую інфармацыю.

Інтэрв’ю правяла

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.