Когда в Лепеле начнут работать ёлочные базары?

— Вядома, што навагодняе свята немагчыма ўявіць без прыгажуні-ёлкі. Упрыгожваннем зялёнага дрэўца мы штогод займаемся ўсёй сямёй. Як правіла, работнікі лясной гаспадаркі перад навагоднімі святамі арганізуюць продаж навагодніх дрэўцаў . У якія дні можна будзе набыць ёлку сёлета? — з такім пытаннем звярнулася на адрас рэдакцыі наша чытачка Кацярына Мацюш.

Адказ мы атрымалі ў намесніка дырэктара Лепельскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Наталлі Данілевіч:

— З мэтай забеспячэння насельніцтва раёна навагоднімі дрэвамі лясгасам з 22 снежня бягучага года будзе арганізаваны іх продаж у г. Лепелі на аўтапрыпынку насупраць магазіна “Універмаг”, рынку індывідуальнага прадпрымальніка А.Л. Чурылава ( па вуліцы Чуйкова) і на рынку вёскі Бароўка. У буднія дні набыць ёлку можна з 10 да 18-ці, а ў выхадныя дні — з 10 да 16 гадзін. Будзе арганізаваны гандаль навагоднімі прыгажунямі і на сядзібе Заазерскага лясніцтва па вуліцы Віцебскай, а таксама на сядзібах лясніцтваў у аграгарадках Стаі, Слабада і Камень, вёсцы Валосавічы ў рабочыя дні з 8 да 17 гадзін.

Кошт цалкам прымальны і будзе залежыць ад вышыні: дрэва да 1 метра будзе каштаваць 14 рублёў, ад 1 да 2 метраў — 16 рублёў, ад 2 да 3 метраў — 22 і ад 3 да 4 метраў — 33 рублі.

Трэба адзначыць, што для захавання яловых і хваёвых насаджэнняў у пераднавагодні перыяд службай лясной аховы лясгаса сумесна з работнікамі Лепельскага РАУС, інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама дзяржаўнай інспекцыяй жывёльнага і расліннага свету будуць арганізаваны рэйды і дзяжурствы ў лясных масівах і на аўтамабільных дарогах. Грамадзяне, якія вырашылі нарыхтаваць святочныя дрэўцы самастойна, павінны ведаць, што незаконная іх высечка караецца штрафам. Яго мінімальны памер складае ад 29 да 870 рублёў. Акрамя таго, парушальнік будзе абавязаны кампенсаваць урон, нанесены лясной гаспадарцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.