Кузница профессиональных водителей — структура ДОСААФ

sam_1107 Больш за пяцьдзясят гадоў у Лепелі вядзецца падрыхтоўка вадзіцеляў на базе Лепельскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ. Гутарым з нязменным на працягу апошніх дваццаці пяці гадоў кіраўніком структуры Паўлам Лямцавым.

— Для пачатку, Павел Іванавіч, коратка нагадайце гісторыю стварэння аўташколы ў Лепелі.
— Лепельская аўтамабільная школа ДТСААФ пачала сваю прафесійную дзейнасць 24 жніўня 1968 года. У 1982 годзе за поспехі ў падрыхтоўцы спецыялістаў для Савецкай Арміі аўташкола была ўзнагароджана пераходным Чырвоным сцягам, а ў 1983 годзе ёй было нададзена званне “ўзорная”. Сучасную назву аўташкола атрымала ў маі 2013 года. За гады сваёй дзейнасці тут падрыхтавана больш за трыццаць тысяч вадзіцеляў усіх катэгорый (гэта амаль у два разы болей, чым насельніцтва нашага горада). Сярод іх 6518 вадзіцеляў — для Узброеных Сіл і 22737 — для народнай гаспадаркі.
— Раскажыце, калі ласка, аб калектыве.
— Сёння ў нас працуюць дзевяць чалавек. Гэта майстры вытворчага навучання і кіравання механічнымі сродкамі Анатоль Шалак, Аляксандр Курышаў, Раман Жарнасек, Максім Мальчэўскі і Андрэй Пшанко, а таксама выкладчыкі Антон Лямцаў, Ігар Кузін, бухгалтар Людміла Скоп і кіраўнік структуры. Амаль палова работнікаў маюць вышэйшую, астатнія — сярэднюю спецыяльную адукацыю.
— Што ўяўляе сабой база для падрыхтоўкі вадзіцеляў?
— Маем чатыры грузавыя аўтамабілі — КамАЗ-4310, “Урал-4320”, ЗІЛ-ММЗ і САЗ-3507, тры легкавыя: “Фольксваген-ПОЛО”, “АUDІ-80”, “АUDІ-А4”, а таксама матацыклы “Мінск”. Для дзяцей маем два картынгі і шэсць пнеўматычных вінтовак.
— Як праходзяць заняткі?
— Наша асноўная дзейнасць — падрыхтоўка вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў для воінскіх фарміраванняў і народнай гаспадаркі. Рыхтуем вадзіцеляў катэгорый “А”, “В”, “С”, “D”, “Е” а таксама кіроўцаў для міжнародных перавозак і на аўтамабілі з газавым абсталяваннем. Вядзём як тэарэтычную, так і практычную падрыхтоўку вадзіцеляў для здачы экзамена ў ДАІ. Практычная падрыхтоўка праходзіць на двух аўтадромах. Аўтадром для легкавых аўтамабіляў знаходзіцца на тэрыторыі аўташколы, цалкам асфальтаваны, абсталяваны відэаназіраннем. Аўтадром для грузавых аўтамабіляў размешчаны на тэрыторыі былога аэрадрома. Ён таксама заасфальтаваны. Падрыхтоўка вадзіцеляў доўжыцца ад месяца да трох. Затым яны здаюць выпускны экзамен. Рыхтуем і вадзіцеляў для воінскіх часцей. Вось перападрыхтавалі з катэгорыі “В” на “С” дваццаць два байцы. Усе яны паспяхова вытрымалі экзамен. Думаю, што пра якасць навучання сведчыць і той факт, што па здачы выпускнікамі экзамена ў ДАІ мы знаходзімся на першым месцы ў вобласці (93,1 працэнта) у гэтым квартале.
— Ці шмат вадзіцеляў выпускаеце за год?
— За мінулы год падрыхтавалі 412 чалавек. Сёлета плануем выпусціць 482.
— Колькі каштуе навучанне?
— Па-рознаму. Напрыклад, навучанне і перападрыхтоўка па асноўных вадзіцельскіх катэгорыях каштуе ад 250 да 680 рублёў. Паўторная здача экзамена бясплатная.
— Якія дадатковыя платныя паслугі аказваеце?
— Вядзём дадатковыя заняткі з тымі, хто не здаў экзамен у ДАІ ў іншых гарадах. Прадастаўляем напракат дзецям, пакуль іх бацькі займаюцца ў аўташколе, гіраскутары і картынгі.
— Раскажыце пра ўдзел Лепельскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ у грамадскім і спартыўным жыцці раёна.
— Удзельнічаем у розных спаборніцтвах па развіцці тэхнічных відаў спорту, такіх, як зімовыя спаборніцтвы сярод моладзі дапрызыўнога і прызыўнога ўзростаў, “Снежны снайпер”, аўтапрабегі і “Аўтабос”, ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”, турзлёты, “Джып-трыял”, спаборніцтвы сярод сілавых структур, разам з Дзяржаўтаінспекцыяй — “ЮІД” і іншых. Працуюць секцыі стральбы, картынгу. Аўтадром эксплуатуецца не толькі па прамым прызначэнні, а і як спартыўны комплекс. Плануем зрабіць тут картынгавую трасу і пляцоўку для гульні ў пейнтбол.
sam_1084Гутарыў
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.