Ледзьве не патануў у Лепелі

images У дзяжурную службу РАНС пасупіла паведамленне пра чалавека, які праваліўся пад лёд. Відавочцы казалі, што з выгляду нецвярозы грамадзянін выходзіў на лёд у раёна моста, што каля Юбілейнай крамы, у пачатку вуліцы Полацкі Тракт. Аднак лёд не вытрымаў, мужчына праваліўся ў ваду. На шчасце, яшчэ да прыезду ратавальнікаў яму ўдалося выбрацца. РАНС напамінае, што ў сувязі з пацяпленнем лёд становіцца крохкім, нетрывалым, шматразова ўзрастае небяспека правалаў. Далёка не кожны падобны інцыдэнт завяршаецца ўдала, часцей трагічна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.