Шпіталізаваны з апёкамі на Лепельшчыне

20160208151807 М - 3 У Стараселлі жыве жанчына пенсійнага ўзросту, адзінокая. Неяк да яе ў госці зайшоў знаёмы. Яны выпілі спіртнога. Якраз пад гэты час вытапілася печ. Жанчына па прывычцы ссыпала жар у металічнае вядро і вынесла яго ў сенцы.

Праз некаторы час звярнулі ўвагу, што пацягнула дымком. Выглянулі ў сенцы, а там ваўсю палаў агонь, так што выйсці не было магчымасці, давялося выскокваць праз вакно.

Пажарныя разлікі затушылі загаранне, аднак “чырвоны певень” паспеў нарабіць бяды, у доме знішчаны дах, моцна пашкоджана столь, абгарэлі сцены, цалкам згарэлі сенцы. Мужчыну шпіталізавалі ў бальніцу з апёкамі першай і другой ступеняў.

Аляксандр САДОЎСКІ,

інспектар прапаганды і навучання РАНС,

старшы лейтэнант унутранай службы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.