Лепельчане на “Линии Сталина”

У Беларусі адзначылi Дзень танкіста. Ён вядзе сваю гісторыю з савецкіх часоў і ўсталяваны ў ліпені 1946 года ў гонар выдатных заслуг бранятанкавых і механізаваных войскаў у Вялікай Айчыннай вайне, самаадданай працы танкабудаўнікоў па забеспячэннI Узброеных сіл бранятанкавай тэхнікай.

Традыцыйна гэтае прафесійнае свята адзначаюць і  лепельскія воіны-інтэрнацыяналісты, многія з якіх ваенную кар’еру звязалі з бранятанкавымі войскамі. Гэта Васіль Капошка, Сяргей Крывель, Іван Булына. Сёлета  прадстаўнікі лепельскай грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” з нагоды Дня танкіста наведалі гісторыка-культурны комплекс Лінія Сталіна”, дзе пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь адбыліся шырокамаштабныя мерапрыемствы.

Непасрэднай арганізацыяй экскурсіі на “Лінію Сталіна” займаўся старшыня арганізацыі Сяргей Крывель.  Большасць сяброў арганізацыі ўжо даволі не маладыя людзі, якіх не так і лёгка выцягнуць з будзённасці, далучыць да актыўнай грамадскай дзейнасці – адзначыў у размове Сяргей Мікалаевіч. Яшчэ ён ад сябе асабіста і ўсіх удзельнікаў паездкі выказаў падзяку камандаванню 19-й асобнай механізаванай брыгады, якое дапамагло ў арганізацыі транспарту.

Перад пачаткам урачыстасцяў пяцёра  лепяльчан  у святочнай абстаноўцы былі адзначаны памятнымі медалямі і знакамі ўдзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане. Напрыклад, Сяргей Клундук быў узнагароджаны медалём “За ратную доблесць”. Яшчэ падчас службы ён быў прадстаўлены да ордэна Чырвонай Зоркі, але  ўзнагароды так і не дачакаўся. Таму гэты медаль — сімвалічная даніна памяці і ўдзячнасць за яго былыя заслугі. Сярод узнагароджаных таксама Віктар Парахонька, Валянцін Святагор, Аляксандр Ліхачоў і Ігар Вішнеўскі.

Затым лепяльчане сталі сведкамі рэканструкцыі  боя, які адбыўся пад Барысавам у чэрвені 1941 года, дзе ўзоры мужнасці разам  са стралковымі падраздзяленнямі  праявілі і экіпажы  браніраваных машын, у тым ліку і цяжкіх танкаў КВ-1.

Валерый Тухта

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.