Лепельчанин Николай Хоняк — герой Советского Союза

Адным з першых сярод лепяльчан да  звання Героя Савецкага Саюза быў прадстаўлены лейтэнант Мікалай Ханяк з вёскі Замошша Сушанскага сельсавета.

Лейтэнант Ханяк, памочнік начальніка разведаддзела 6-й паветрана-дэсантнай брыгады, вызначыўся ў баях пад Кіевам у жніўні 1941 года. Адважна змагаўся з ворагам наш зямляк, але скупыя радкі ўзнагароднага ліста не даюць дакладнай інфармацыі за якія канкрэтна подзвігі ён быў прадстаўлены да “Героя”.

На той час прадстаўленне да вышэйшай узнагароды было даволі смелым рашэннем камандзіра паветрана-дэсантнай брыгады. У сорак першым, асабліва ў самым пачатку вайны, мала каго прадстаўлялі, а тым больш узнагароджвалі вышэйшымі ўзнагародамі. Магчыма, гэта стала асноўным аргументам, што  Мікалай Ханяк не атрымаў сваю зорку “Героя”. Камандаванне замяніла яе на ордэн Чырвонага Сцяга, якога адважны разведчык, зрэшты, так і не дачакаўся.

Першы свой медаль — “За адвагу” — атрымаў за захоп нямецкай агнявой кропкі. Разведчыкі сышліся з праціўнікам у рукапашным баі. Мікалай Ханяк ваяваў і надалей адважна, пра што сведчаць яго шматлікія ўзнагароды. У тым ліку “поўны афіцэрскі набор” — з ордэнаў Вялікай Айчыннай вайны I і II ступеняў і Чырвонай Зоркі.

Чарговы раз Мікалая Ханяка прадставілі да палкаводчага ордэна Аляксандра Неўскага, але затым замянілі на ордэн Чырвонага Сцяга. Нягледзячы на высокія пасады, якія займаў у армейскіх разведорганах, шмат часу праводзіў на перадавой, пра што  ўскосна могуць сведчыць шматлікія раненні. Скончыў вайну Мікалай Ханяк у званні падпалкоўніка на пасадзе начальніка разведкі армейскага корпуса.

 

Валерый  Тухта

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.