Лепельскі раённы архіў папаўняецца дакументамі ліквідаваных арганізацый
На працягу 2015 года ў раённы архіў па асабовым складзе былі здадзены на захоўванне 134 справы ад 18 арганізацый, якія ліквідаваліся. У асноўным гэта прыватныя прадпрыемствы, індывідуальныя прадпрымальнікі, кааператывы па газіфікацыі.
З пачатку года ў архіве зарэгістраваныя больш за 70 розных запытаў, з якімі звярталіся як арганізацыі, так і грамадзяне.