Лепяльчанка сумна распавяла міліцыянерам пра сваю бяду

timthumb Лепяльчанка, пенсіянерка 1935 года нараджэння, расказвала міліцыянерам пра сваю бяду: “Сёння пасля абеду выпівалі спіртное са знаёмым, месца іншага не знайшлі, як тут, у гаспадарчай пабудове, у хлеўчуку. А трынаццатай гадзіне, як заходзілі сюды, у маёй сумачцы былі грошы – 1,7 мільёна рублёў. А цяпер во – няма. Дапамажыце, знайдзіце злодзея!”

Высветлена, што, так бы мовіць, кампанію жанчыне складаў мясцовы жыхар, 1955 года нараджэння, ён жа і прысвоіў грошы, якіх, дарэчы, вярнуць не ўдалося. На ўсе пытанні павінна адказаць у далейшым следства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.