Летнія гастролі

На абслугоўванні сельскага Дома культуры — сямнаццаць вёсак.
Двойчы за месяц калектыў выязджае з гастролямі па навакольных населеных пунктах. Асабліва шмат паездак прыпадае на летні сезон. У ліпені наведалі з канцэртамі невялічкія вёсачкі Занькі і Казіншчыну. У Казіншчыне паслухаць артыстаў выйшлі ўсе дванаццаць жыхароў, у Заньках разам з дачнікамі cабралася дваццаць пяць слухачоў. Акрамя культработнікаў на сцэну выходзілі мясцовыя жыхары і госці Лепельшчыны: жыхарка Мінска Дзіяна Караўчанкава, лепяльчанін Дзяніс Аблавушка, пяцікласнік Старалядненскай СШ Мікіта Сімановіч.

Віншуюць юбіляраў

Стала традыцыяй, што работнікі культуры віншуюць юбіляраў. Летась урачыста павіншавалі мясцовых жыхарак Дзіну Зызо і Марыю Станкевіч. Нядаўна ўшаноўвалі васьмідзесяціпяцігадовую Клаўдзію Бельскую. Прыехалі з падарункамі. Словы віншавання выказалі старшыня сельсавета Адам Ташліковіч і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Тамара Бароха. На чарзе — жнівеньскае віншаванне з шасцідзесяцігоддзем трактарыста Сяргея Грака.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.