Высакахуткасны інтэрнэт

У першым паўгоддзі гэтага года на Лепельшчыне да высакахуткаснага інтэрнэту самых розных тарыфных планаў праз правадныя тэлефонныя лініі падключыліся 876 новых карыстальнікаў. Усяго іх зараз налічваецца 7427.

“Зала” пашырае межы

Хутка расце колькасць абанентаў, якія з дапамогай правадных тэлефонных ліній глядзяць дзясяткі разнастайных па тэматыцы каналаў інтэрактыўнага лічбавага тэлебачання “Зала”. Цяпер такіх маецца 6279, у тым ліку толькі ў студзені — чэрвені іх дабавілася 845.

Эфірнае тэлебачанне на ўздыме

З пачатку года назіраецца рэзкае павелічэнне колькасці жыхароў горада і раёна, якія падключаюцца да эфірнага лічбавага тэлебачання з дапамогай абсталявання, якое прадстаўляецца раённым вузлом электрычнай сувязі. Толькі ў першым паўгоддзі гэтай паслугай скарысталася больш за 290 чалавек, а ўсяго такіх зараз набралася ў нашым родным краі 361.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.