Мотивы самоубийства

a06ad2b255399d62ea2ca2ffab8a898cУ адной з вёсак (назву не пішам па этычных прычынах) адбылося самазабойства. Мужчына, якому не было 30 гадоў, працаваў у ДЛГУ “Лепельскі лясгас”. Паколькі быў паляўнічым, меў афіцыйна зарэгістраваную агнястрэльную зброю – паляўнічую стрэльбу.

Сведкі расказвалі, што пасля чарговай камандзіроўкі мужчына вярнуўся дахаты, паеў, пагуляў з дзецьмі. Пасля гэтага нечакана ўзяў стрэльбу і сеў у машыну, з’ехаў. Праз некалькі хвілін патэлефанаваў жонцы, сказаў некалькі словаў: “Бывай. Даруй”. Знайшлі яго ў хуткім часе застрэленым з гэтай жа самай зброі. Усё ўказвала на тое, што мужчына застрэліўся сам.

Зараз па факце праводзіцца праверка, разглядаюцца розныя версіі.

На працы мужчына характарызаваўся са станоўчага боку, сям’я мела, хай сабе і не дужа вялікі, затое стабільны даход, які дазваляў падтрымліваць сярэдні ўзровень жыцця. Як найбольш верагодная разглядаецца версія самазабойства па асабістых прычынах, не звязаных з працай ці фінансамі.

Самае горкае і крыўднае тое, што без сына засталіся састарэлыя бацькі, без надзейнай падтрымкі і апоры – сям’я, без бацькі засталіся двое маленькіх дзяцей.

Сяргей БУЛАЙ,

намеснік начальніка РАСК,

падпалкоўнік юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.