Мы очень гордимся успехами учеников средней школы №1

uydwab_-gek Алімпіяда праводзілася на працягу чатырох-пяці дзён. Удзельнікаў чакалі не толькі інтэлектуальны паядынак, а і культурная праграма. Глядзелі цудоўны канцэрт, спектакль “Пазычанае шчасце” ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа, а затым былі прагулкі па зімовым Віцебску.
Алімпіяды па хіміі і біялогіі складаліся з тэарэтычнай і практычнай частак. Прыемна адзначыць, што Валя Грынкевіч і Віка Шабуня (настаўніца біялогіі Алена Алегаўна Сільвановіч) атрымалі Дыплом трэцяй ступені.
— Пасля алімпіяды нам былі растлумачаны рашэнні, і я адкрыла шмат новага для сябе, — расказала Вікторыя Кавалёва.
Мы вельмі ганарымся поспехамі вучняў сярэдняй школы №1 і жадаем ім дастойна прадставіць школу ў наступным годзе.
Аляксандра СТРЫЖНЁВА, вучаніца сярэдняй школы №1.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.