На дыстанцыйных алімпіядах

Вучні восьмага класа прынялі ўдзел у дыстанцыйнай алімпіядзе па хіміі, дзе занялі другое месца, і па гісторыі. Алімпіяда па гісторыі была прымеркавана да сямідзесяцігоддзя Вялікай Перамогі. Тут матырынцы былі першымі. Рыхтавалі пераможцаў настаўнікі Ірына Гарбоўская і Алена Садыкава.
Паспяхова выступілі дзеці і на раённых алімпіядах. Аляксандр Галай атрымаў дыплом трэцяй ступені на алімпіядзе па біялогіі, Максім Конеў перамог на алімпіядзе па працоўным навучанні і абараняў гонар раёна ў вобласці.

Паштоўкі пра вайну

1 чэрвеня 001Прыгожыя паштоўкі пра Вялікую Айчынную вайну, дасланыя вучнямі на конкурс “Дзень добры, свет”, высока ацэнены ў вобласці. Дзевяцікласнікам Наталлі Алексіёнак і Паліне Салаўёвай, а таксама іх кіраўніку Святлане Халімоненка быў уручаны дыплом другой ступені. Ваенныя паштоўкі дзяўчынкі малявалі ў дні падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Перамогі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.