На першым месцы — клопат аб людзях

Нішто так не цэніцца, як добразычлівасць, клопат аб людзях, асабліва пажылога ўзросту.

Я жыву ў вёсцы Старыя Валосавічы Лепельскага раёна. Не так даўно мне прыйшлося звярнуцца ў Лепельскі раён электрычных сетак для замены драўлянай апоры паветранай лініі электраперадач да жылога дома. Драўляная апора стала непрыгоднай ад уздзеяння атмасферных ападкаў. Зварот прыняў галоўны дыспетчар раёна электрасетак Сяргей Крыцкі.

Спецыялісты, у якіх заўсёды шмат планавых і пазапланавых работ, на наш зварот адрэагавалі імгненна. Ужо на наступны дзень у вёску прыехала брыгада мантажнікаў пад кіраўніцтвам Андрэя Марцінкевіча і замяніла няспраўную апору.

Майстар правёў са сваімі падначаленымі інструктаж і выдаў нарад-допуск на работы павышанай небяспекі, ажыццяўляў пастаянны кантроль за захоўваннем работнікамі патрабаванняў аховы працы пры выкананні мантажных работ. Спецыялісты электрасетак хутка і зладжана выканалі сваю работу.

Вельмі прыемна, што ў арганізацыі, якая кожны дзень выконвае шэраг напружаных работ, на першым месцы знаходзяцца клопат аб людзях і высокая вытворчая дысцыпліна.

Міхаіл ПАШКЕВІЧ,

пенсіянер.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.