Насколько юные лепельчане юридически грамотны?

558472d2-c0de-46a5-a6fc-664e8f485469f7210828-6ce4-4b77-993f-17397254f2f84b7daebe-4b9e-4790-b044-4f250340dddb776d86dc-09a9-4b5e-b617-e82b44f60eaa1ecad35a-8121-4db6-ba49-e91f583bcf247deb93fc-ebc3-4e73-beff-56479c3a3c33У раённым Доме культуры прайшоў раённы этап абласнога фестывалю прававых ведаў

Кожны грамадзянін абавязаны ведаць законы сваёй краіны, каб не парушаць іх самому і ўмець абараніцца ад супрацьпраўных дзеянняў. Лепш за ўсё вывучэнне правілаў, па якіх жыве наша грамадства, пачынаць са школьнага ўзросту. Алімпіяда прававых ведаў дазваляе навучэнцам устаноў адукацыі раёна паглыблена вывучыць нормы права Рэспублікі Беларусь.

Упершыню была на такім мерапрыемстве, і мне здавалася, што для дзяцей гэтая тэма складаная. Як аказалася, вельмі памылялася. Весела і займальна прайшлі выступленні агітбрыгад. Дзеці не толькі чыталі вершы, спявалі, танцавалі, а таксама ў незвычайнай форме расказвалі пра Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, нагадалі прысутным пра тое, што супрацьпраўныя ўчынкі да дабра не даводзяць, заклікалі сваіх аднагодкаў заўсёды прытрымлівацца законаў.

Самадзейныя артысты паказалі не толькі сваё сцэнічнае майстэрства, але і глыбокія веды ў галiне прававых адносiн. І яно зразумела, падчас падрыхтоўкі да выступлення на сцэне школьнікі актыўна вывучаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь, набіраюцца ведаў у гэтай галіне.

Пакуль адны ў рамках фестывалю выступалі на сцэне, іншыя, у каго раней былі праблемы з законам, удзельнічалі ў алімпіядзе прававых ведаў. Дзеці адказвалі на пытанні аб правах і абавязках грамадзян Рэспублікі Беларусь, аб юрыдычнай дапамозе, прававой адказнасці, пра дзіцячыя прававыя сайты.

Тут хочацца ўдакладніць, што некаторыя пытанні нават у мяне, дарослага чалавека, выклікалі пэўную складанасць, а вось падлеткі на іх адказвалі не задумваючыся.

Дзе прапісаны асноўныя правы грамадзян Рэспублікі Беларусь? Працоўныя адносіны ўзнікаюць паміж работнікам і наймальнікам на падставе… У якім годзе была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая дзейнічае і зараз? Колькі артыкулаў у Канстытуцыі РБ? На гэтыя і іншыя пытанні хлопцы адказалі вельмі дакладна.

Трэба адзначыць, што хлопцы і дзяўчаты, а таксама выкладчыкі, якія суправаджалі каманды, паказалі нядрэнныя веды артыкулаў закона, якія тычацца дзяцей і падлеткаў, і ўменні прымяняць іх. Па колькасці набраных балаў ва ўзроставай катэгорыі 8-11 класаў другое месца заняла каманда гімназіі ім. І. М. Ерашова, першае – СШ №1. Ва ўзроставай катэгорыі 5-7 класаў другое месца падзялілі дзве каманды — Слабадской яслі-сад — сярэдняй школы і Бароўскай СШ, лідарам стала каманда Старалядненскай яслі-сад – базавай школы. Ва ўзроставай групе ад першага да чацвёртага класаў перамаглі вучні з сярэдняй школы №3, трэцяе месца ў гэтай катэгорыі заняла каманда Стайскай СШ. Пракурор раёна Віталь Жыгімонт разам з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Лепельскага РАУС Анатолем Бурмістравым уручылі камандам заслужаныя ўзнагароды. Паважаныя госці, яны ж і журы конкурсу, адзначылі дастаткова высокі ўзровень ведаў удзельнікаў у галіне працоўнага, канстытуцыйнага, грамадзянскага і крымінальнага заканадаўства, а таксама веданне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці» і Канвенцыі аб правах дзіцяці.

Арганізатарамі такога важнага мерапрыемства выступілі аддзел па адукацыі райвыканкама сумесна з пракуратурай раёна і інспекцыяй па справах непаўналетніх Лепельскага РАУС.

Асаблівыя словы падзякі хочацца сказаць работнікам раённага цэнтра дзяцей і моладзі, якія здолелі зацікавіць падлеткаў, падтрымаць іх за кулісамі і ўзняць настрой прысутным.

Як адзначыў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Лепельскага РАУС Анатоль Бурмістраў, мэтай такога мерапрыемства з’яўляецца павышэнне цікавасці вучняў, асабліва тых, хто схільны да правапарушэнняў, да вывучэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Акрамя гэтага, фарміраванне пазітыўных адносінаў вучняў да выканання маральных нормаў і законаў дзяржавы.

Наталля Храпавіцкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.