Незабываемое впечатление осталось и после осмотра этнографических экспонатов “Белорусской хатки”

img_4296Перад пачаткам VIII Велікодных адукацыйных чытанняў “1917-2017 — вынікі стагоддзя для Беларусі” ў дзяржаўнай установе адукацыі “Слабадская дзіцячы сад-сярэдняя школа Лепельскага раёна” адбыўся малебен у мясцовым праваслаўным храме святых бяссрэбнікаў і цудатворцаў Касьмы і Даміяна. Іерэй Сергій Ляшкевіч разам з іншымі святарамі правялі першую літургію, арганізавалі хросны ход.
З цікавасцю азнаёміліся ўдзельнікі адукацыйных чытанняў з экспазіцыямі школьнага гістарычнага музея, а таксама музея экалогіі і аховы прыроды. Незабыўнае ўражанне засталося і пасля агляду этнаграфічных экспанатаў “Беларускай хаткі”. Падрабязныя тлумачэнні давалі старшакласнікі і настаўнікі школы.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў чытанняў звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак і дырэктар ДУА “Слабадская дзіцячы сад-сярэдняя школа Лепельскага раёна” Аляксандра Каменская.
Благачынны цэркваў Лепельскага раёна, пратаіерэй Адам Каляда ў сваім выступленні падкрэсліў важнасць і актуальнасць мерапрыемства, расказаў аб пашырэнні межаў праваслаўя ў сучасным грамадстве, пабудове новых храмаў.
Калектыў вучняў пачатковых класаў ДУА “Поўсвіжская базавая школа Лепельскага раёна” пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Святланы Карабань, класных кіраўнікоў Таццяны Вайцяховіч і Ірыны Гурко падрыхтаваў творчы праект “Вялікдзень”, паставіў захапляльную тэатралізаваную інсцэніроўку “Велікодны куліч”, якая была сустрэта апладысментамі і воклічамі захаплення.
Настаўніца пачатковых класаў ДУА “Заслонаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна” Таццяна Бондал распавяла аб фарміраванні духоўных і грамадзянскіх каштоўнасцей у малодшых школьнікаў сродкамі мастацкіх літаратурных твораў.
img_4332Настаўнік англійскай мовы ДУА “Гімназія імя І. М. Ерашова горада Лепеля” Таццяна Гайковіч і вучні 7 “Б” класа гэтай навучальнай установы Вераніка Скарупа і Ілона Скаваронская прадставілі даследчую работу “Рэлігія, падзеі, факты”, якая грунтуецца на адлюстраванні мінулага і сённяшняга дня Лепельшчыны.
Аб сістэме работы ДУА “Старалепельская базавая школа Лепельскага раёна” па адраджэнні і папулярызацыі беларускіх народных традыцый у сям’і праінфармавала настаўніца гэтай навучальнай установы Вольга Дзёмка.
Настаўніца гісторыі ДУА “Старалядненская дзіцячы сад-сярэдняя школа” Святлана Пузанава расказала аб духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў праз святкаванне рэлігійна-абрадавага свята Дзяды. Быў паказаны відэафільм аб пошуках сваіх генеалагічных каранёў, якія вядуць вучні, аб ушанаванні імі сваіх продкаў.
Пра святара Свята-Мікалаеўскай царквы ў Макараўшчыне, айца Філагрыя Сцяпанавіча Костку, які служыў у гэтым храме з сакавіка 1912 года і па 1930 год, распавяла на падставе сабраных архіўных звестак і гутарак з мясцовымі старажыламі настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Баброўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Лепельскага раёна” Надзея Хаванская.
На ролі духоўных каштоўнасцей у фарміраванні грамадзянскай культуры ў падрастаючага пакалення спынілася ў сваім выступленні, якое было багата ілюстравана каляровымі фотаздымкамі з дапамогай відэапраектара, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Бароўская сярэдняя школа Лепельскага раёна” Вера Маліноўская.
Аб падрабязнасцях жыццёвага шляху і творчай спадчыне Піліпа Лузгіна праінфармавала настаўніца рускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №1 горада Лепеля” Жанна Маляўка.
Настаўнікі ДУА “Слабадская дзіцячы сад-сярэдняя школа Лепельскага раёна” Ларыса Булах і Валерый Тухта падзяліліся вопытам работы па духоўна-маральным і грамадзянска-патрыятычным выхаванні школьнікаў.
Настаўнікі ДУА “Сярэдняя школа №3 горада Лепеля” Наталля Міхно і Алена Куц прадставілі творчыя работы “Духоўна-маральнае развіццё навучэнцаў праз дзейнасць Музея гісторыі школы” і “Новамучанікі і спавядальнікі зямлі Беларускай”.
Пры падвядзенні вынікаў Велікодных адукацыйных чытанняў свае меркаванні выказалі благачынны цэркваў Лепельскага раёна Адам Каляда, загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Скорба, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак. У ходзе ажыўленай дыскусіі былі ўнесены прапановы аб тым, што і святары, і вернікі павінны больш мэтанакіравана ўшаноўваць нашых продкаў, мабілізоўваць людзей і асабіста ўдзельнічаць у добраўпарадкаванні грамадзянскіх могілак па месцы жыхарства, навядзенні на іх чысціні і парадку, і не толькі перад Радуніцай, займаць актыўную жыццёвую пазіцыю ў барацьбе з адмоўнымі з’явамі ў рэлігійнай дзейнасці.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.
На здымках: наведвальнікі храма запальваюць і ставяць свечкі перад абразамі святых пакутнікаў; богаслужэнне перад царквой святых бяссрэбнікаў і цудатворцаў Касьмы і Даміяна ў аграгарадку Слабада.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.