За три месяца было возбуждено пять уголовных дел

516786723123Такую назву атрымала прафілактычная акцыя, якая прайшла па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў з 17 па 28 красавіка бягучага года на тэрыторыі краіны і ў прыватнасці ў Лепельскім раёне. Асноўнай мэтай акцыі стала прыцягненне шырокіх слаёў насельніцтва да аказання дапамогі і садзеяння дзяржаўным органам у вырашэнні праблем бытавога гвалту і сямейнага недабрабыту.
У рамках гэтага мерапрыемства супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў разам са спецыялістамі аддзела адукацыі, спорту і турызму, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, работнікамі КУВП “Бароўка”, установы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца”, а таксама разнастайных арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў праінфармавалі грамадзян аб прававых нормах, якія дзейнічаюць у галіне сям’і, расказалі аб дапамозе, што аказваецца ахвярам гвалту, рабоце тэлефонаў даверу і г.д.
Упершыню акцыя “Дом без гвалту!” была праведзена ў красавіку 2011 года і ўжо знайшла станоўчыя водгукі ва ўсіх зацікаўленых дзяржаўных органах. Яе штогадовае правядзенне ўключана ў Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2017 — 2020 гады, зацверджаны Саветам Міністраў.
Комплексныя мерапрыемствы па недапушчэнні гвалту ў сям’і аддзелам унутраных спраў райвыканкама праводзяцца рэгулярна. З мэтай недапушчэння цяжкіх наступстваў сямейна-бытавых канфліктаў за тры месяцы бягучага года было ўзбуджана пяць крымінальных спраў прэвентыўнай накіраванасці, з іх дзве — за мучэнне і тры — за пагрозу забойствам. У лячэбна-працоўны прафілакторый накіравана дзевяць грамадзян, з іх чацвёра сямейных дэбашыраў.
Калі хтосьці з грамадзян стаў ахвярай або сведкам гвалту, не трэба чакаць трагедыі. Неабходна адразу звярнуцца ў раённы аддзел унутраных спраў райвыканкама да ўчастковага інспектара або выклікаць міліцыю па тэлефоне 102. Не будзьце раўнадушнымі да чужой бяды!
Ігар МІХНО,
начальнік аддзела
аховы правапарадку і прафілактыкі
Лепельскага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.