Осторожно, пешеходы!

0bf47dfad8Зыходзячы са статыстыкі апошніх гадоў, з улікам сезоннага фактару, прыходзім да высноў аб росце ДТЗ з удзелам пешаходаў у перыяд з кастрычніка па снежань. Асноўным відам такіх здарэнняў з’яўляюцца наезды. Так, за апошнія пяць гадоў менавіта ў такі час былі зарэгістраваны 12 падобных здарэнняў.
Якія фактары спрыяюць ім? Адным з галоўных, безумоўна, з’яўляецца ранні надыход цёмнага часу сутак. У кастрычніку пачынае цямнець а 19-й гадзіне, а ў снежні, у самы пік, цёмна ўжо а 17-й, калі большасць людзей ідзе дахаты, бацькі пасля працы забіраюць дзяцей з садкоў.
Другая важная прычына — стан саміх пешаходаў. Шасцёра з 12 пацярпелых пешаходаў былі ў стане алкагольнага ап’янення. І, наадварот, з 12 вадзіцеляў пад градусам быў толькі адзін.
Таму напамінаем, што знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення пры парушэннях правілаў дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі прадугледжвае больш строгую адміністрацыйную адказнасць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.