Перамогі на чэмпіянаце

dabay_11 Выхаванцы секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб’яднання “Таэквандо” вярнуліся з шэрагам новых перамог з XV чэмпіянату і першынства Рэспублікі Беларусь, якія праходзілі ў Мінску.

У комплексе практыкаванняў “Туль” першае месца заняла Каліна Парамок. Трэцяе месца прысуджана Трафі­му Бандуровічу.

Добра выступілі навічкі ў комплексе практыкаванняў “Спарынг”. Ва ўзроставай катэгорыі дванаццаць — трынаццаць год першым стаў Кірыл Дзямко (вага — 56 кілаграмаў). Другое месца ў катэгорыі восем — дзевяць год прысу­джана Косцю Чыкіну (вага — 28 кілаграмаў). Трэцім ва ўзроставай катэгорыі шэсць — сем год быў Даніла Саўчанка (23 кілаграмы), у гэтай жа ўзроставай катэгорыі трэцяе месца прысуджана Каліне Парамок (28 кілаграмаў). У катэгорыі восем — дзевяць год трэцім стаў Даніла Ламека (34 кілаграмы), а ва ўзроставай катэгорыі чатырнаццаць — сямнаццаць год трэцяе месца прысуджана Яўгену Маркоўскаму (вага — 62 кілаграмы).

Выдатна выступілі таксама спартсмены, якія займаюцца ў секцыі ўжо не першы год. У комплексе практыкаванняў “Туль” ва ўзроставай катэгорыі дванаццаць — трынаццаць год другое месца заняла Ксенія Галуза. Трэцяе месца ў гэтым комплексе практыкаванняў заняў Андрэй Пекар (шэсць — сем год). У комплексе практыкаванняў “Спарынг” ва ўзроставай катэгорыі дзесяць — адзінаццаць год лідарам стаў Ягор Хацкевіч (звыш 42 кілаграмаў). Ва ўзроставай катэгорыі дванаццаць — трынаццаць год першае месца заняў Жэня Агапонька (40 кілаграмаў). Другое месца ва ўзроставай катэгорыі восем — дзевяць год прысуджана Мікіце Калітуху (25 кілаграмаў), у катэгорыі дзесяць — адзінаццаць год другім стаў Ваня Аўтух (32 кілаграмы). Трэцяе месца занялі Андрэй Пекар (узроставая катэгорыя — шэсць — сем год, звыш 29 кілаграмаў), Раман Сухарукаў (восем — дзевяць год, 25 кілаграмаў) і Раман Быкаў (восем — дзевяць год, звыш 34 кілаграмы).

Юныя спартсмены прывезлі з сабой медалі, Ганаровыя граматы і зарад новай энергіі для дасягнення новых поспехаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.