Первая встреча отца и сына

dsc_0001Вялікая радасць прыходзіць у сям’ю, калі нараджаецца дзіцяці. Кожная маці імкнецца апынуцца хутчэй дома, у родных сценах. Выпіска з акушэрскага аддзялення – гэта заўсёды вялікая ўрачыстасць, першая сустрэча бацькі з сыночкам ці дачушкай.

29 сакавіка, у пятніцу, адбылася выпіска маці Алены Ігнатовіч з сыночкам Міхаілам, за якімі прыехаў тата Дзяніс.

Не мог дачакацца Дзяніс Уладзіміравіч доўгачаканай сустрэчы з сынам, марыў як мага хутчэй узяць на рукі роднага чалавечка, атуліць яго цеплынёй і ласкай.

Дзяніс Ігнатовіч родам з Заслонава, а Алена – з Бешанковіцкага раёна. Два сэрцы сустрэліся і пакахалі адзін аднаго. Найважнейшымі якасцямі ў сямейным жыцці маладая пара называе вернасць і каханне, без якіх, напэўна, не можа быць моцнай сям’і. Іх яшчэ больш злучыла агульнае шчасце – з’яўленне на свет Міхаіла, самага дарагога хлопчыка. Нарадзіўся ён 23 сакавіка з вагой тры кілаграмы і 345 грамаў і ростам 54 сантыметры. У гэты перыяд нараджаюцца энергічныя, дынамічныя асобы, якія на працягу ўсяго жыцця застаюцца індывідуальнымі і незалежнымі, не баяцца складанасцяў і надзелены высокім патэнцыялам, а таксама маюць лідарскія якасці. Ужо з першых дзён маленькі Міша паказвае свой характар.

Прыемна, што сям’я паехала адразу ў асобную трохпакаёвую кватэру ў Заслонаве, дзе будуць самастойна выхоўваць сына і наладжваць свой быт. Ужо ўсё падрыхтавана дома для маленькага члена сям’і.

З’яўленне на свет дзіцяці — гэта шчасце, новае жыццё і надзеі. Віншуем Дзяніса і Алену з нараджэннем сыночка! Няхай сыночак расце здаровенькім на радасць бацькам, стане вашым гонарам і апорай. Жадаем толькі пазітыўных момантаў у новым этапе вашага жыцця, цярпення, міру і шчасця ў вашу сям’ю.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.