Піянеры на Лепельшчыне ўшанавалі памяць героя

Піянерская арганізацыя Заслонаўскай школы налічвае сто трыццаць чалавек і носіць імя Героя Савецкага Саюза, партызана-падпольшчыка Канстанціна Заслонава. Нядаўна прайшоў тыдзень памяці героя. У класах правялі інфармацыйныя гадзіны «Навечна ў памяці народнай». Адбылася агульнашкольная лінейка «Ніхто не забыты». Піянеры наведалі музейны пакой, дзе ім распавялі пра подзвіг Канстанціна Заслонава. У бібліятэцы экспанавалася выстава «Памяці героя прысвячаецца». Быў арганізаваны прагляд відэафільма «Яны змагаліся за Радзіму».

Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.