Ордэн лепяльчаніну ўручаў сам Калінін

203 У сямейным архіве Марыі Ганчарэнка беражліва захоўваецца франтавы дзённік яе бацькі Яфіма Баранава. Яфім Дзмітрыевіч нарадзіўся ў Міхалове. Баявое хрышчэнне прыняў ужо раніцай 22 чэрвеня 1941 года. Ля мястэчка Сквіра быў паранены ў штыкавой атацы, аднак у ліпені зноў вярнуўся на фронт. Восенню сорак першага быў разведчыкам палкавой разведкі пад Харкавам. Атрымаў ордэн Чырвонага Сцяга, які ўручыў яму сам Калінін. У сорак другім абараняў Сталінград. У сорак трэцім пад Кахоўкай быў кантужаны і паранены ў абедзве нагі. І – зноў вярнуўся на фронт. Трэцяе раненне атрымаў у сорак чацвёртым, пасля чаго страціў руку.

Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.