План — закон

Дзевяць месяцаў мінула. Якія вынікі гаспадарання? Паспрабуем разабрацца. З 24 паказчыкаў, устаноўленых распара­джэннем старшыні аблвыканкама, выканана сем. Рэалізаваны заданні па намінальнай налічанай сярэднемесячнай заработнай плаце, экспарце паслуг па тэрыторыі, экспарце паслуг без уліку рэспубліканскіх прадпрыемстваў, атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі па тэрыторыі і без уліку рэспубліканскіх арганізацый. Выкананне даных паказчыкаў пралічваецца і па выніках сту­дзеня — верасня бягучага года.
Не можа не радаваць станоўчая дынаміка па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі — 102,1 працэнта, рознічным тавараабароце — 106,7.
Прамысловымі прадпрыемствамі адгружана 5,9 працэнта інавацыйнай прадукцыі ад агульнага аб’ёму вытворчасці. Удзельная вага запасаў гатовай прадукцыі ў фактычных цэнах склала 50,9 працэнта.
Парадаваліся навасёлы. Уве­дзена ў эксплуатацыю 5933 квадратныя метры агульнай плошчы жылых дамоў.
Удзельная вага затрат на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў у агульным аб’ёме інвестыцый скла­дзе 27,7 працэнта. Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове дасягнулі 250 тысяч долараў ЗША. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг па камерцыйных арганізацыях у разліку на аднаго сярэдняспісачнага работніка за студзень — жнівень раўняецца 245 мільёнам рублёў.
Рэнтабельнасць продажаў у прамысловасці — 10,8 працэнта, у арганізацыях сельскай гаспадаркі — два, у будаўніцтве — 6,8 працэнта.
І яшчэ некалькі характэрных штрыхоў эканамічнага кшталту. Народнагаспадарчым комплексам зароблена 1,5 трлн рублёў выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг), што на 13 працэнтаў перавышае ўзровень адпаведнага перыяду 2013 года.
Гэта дадатныя рысы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. Былі і адмоўныя моманты. Ніжэй за ўзровень папярэдняга года выраблена прамысловай прадукцыі па індэксе фізічнага аб’ёму (97,9 працэнта), асвоена інвестыцый у асноўны капітал (55,2), пастаўлена на экспарт тавараў у цэлым па тэрыторыі (студзень — ліпень — 79,7 ), экспартавана тавараў без уліку рэспубліканскіх арганізацый (79 працэнтаў). Горш таго, ААТ «Лепель-лён», Лепельскі філіял СТАА «Стэцкевіч-спецвопратка» прызнаны стратнымі.
На пасяджэнні выканкама заслуханы справаздачы шэрага кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання, намечаны кропкі прыкладання сіл для пераадолення адставання ў розных сферах народнагаспадарчага комплексу.

Жыць трэба па сродках

Жыць варта па сродках. А сродкі ў галоўнай раённай скарбонцы немалыя. Мяркуйце па такіх лічбах. За 9 месяцаў у бюджэт паступіла 240451,5 млн рублёў, у тым ліку ўласных даходаў — 131835,8 млн. Выкананне плана даходаў забяспечана ўсімі сельвыканкамамі.
Якія ж ключавыя даходныя крыніцы? Падаходны падатак, падаткі на прыбытак і на дададзены кошт, паступленні па якіх склалі 83841,7 млн рублёў. Дадаткова ў бюджэт прыцягнута за кошт павышэння ставак падаткаў, размяшчэння грашовых сродкаў на дэпазітных рахунках 5767,1 млн.
Забяспечана своечасовае і ў поўным аб’ёме фінансаванне заработнай платы работнікам бюджэтнай сферы, выкананы абавязацельствы па аплаце камунальных паслуг, субсідзіраванні жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, іншых выдаткаў.
Сельскагаспадарчымі арганізацыямі не рэалізавана ў поўным аб’ёме выкананне графіка пагашэння запазычанасці па бюджэтных пазыках — усяго толькі на 13,4 працэнта.
Ва ўмовах складанай эканамічнай сітуацыі дапускаюцца факты запазычанасці, незаконнага выкарыстання сродкаў. Крэдыторская запазычанасць на першага верасня склала 514,5 млн рублёў. Не ўсімі ўстановамі прымаюцца дастатковыя меры па аптымізацыі сеткавых паказчыкаў.

Браніраванне рабочых месцаў

Не ўсе грамадзяне маюць шанц канкурыраваць на рынку працы. Да гэтай катэгорыі адносяцца адзінокія грама­дзяне, шматдзетныя бацькі, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, асобы перадпенсійнага ўзросту, воіны-інтэрнацыяналісты, звольненыя ў запас вайскоўцы, вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі грамадзяне, а таксама тыя людзі, хто выехаў у свой час з зоны Чарнобыльскай АЭС. Улада ідзе ім насустрач. Для такіх грамадзян браніруюцца рабочыя месцы, у тым ліку даведзены заданні суб’ектам гаспадарання на наступны год. Прыём на работу ажыццяўляецца паводле заданняў і па накіраванні службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці павінны стварыць і забраніраваць рабочыя месцы і вакансіі для працаўладкавання сацыяльна не абароненых груп насельніцтва, а таксама асоб, якія абавязаны кампенсаваць дзяржаве выдаткі на ўтрыманне дзяцей. Да 30 снежня 2014 года неабходна даслаць у службу занятасці насельніцтва графік прыёму на работу ў лік “броні”з указаннем катэгорыі беспрацоўнага, размеру заробку, рабочага месца і вакансіі.

Сумаваць не давядзецца

Чалавек пайшоў на заслужаны адпачынак. На гэтым жыццё не заканчваецца. Працэс жа адаптацыі да новых рэалій працякае падчас даволі хваравіта. Такім людзям і пенсіянерам, як кажуць, са стажам, патрэбны адпаведныя ўмовы для ўдзелу ў грамадскім жыцці і самарэалізацыі творчага патэнцыялу.
З першага снежня сёлетняга года вырашана ў дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна” стварыць філіял аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян састарэлага ўзросту ў вёсцы Бароўка. Займацца з наведвальні­камі будуць спецыяліст па сацыяльнай рабоце, кіраўнікі музычна-тэатральнага і фізкультурна-аздараўленчага гурткоў, па дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Кожнаму знойдзецца справа па душы. Сумаваць не давядзецца.

Працоўныя калектывы — дзецям

У многіх лепяльчан дзеці або ўнукі вучацца ў школах, наведваюць дзіцячыя сады. І кожны зацікаўлены, каб установы мелі сучасны знешні і ўнутраны выгляд, былі максімальна адаптаваны да плённай рэалізацыі пастаўленых адукацыйна-выхаваўчых мэтаў. Таму для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэння сродкамі навучання і іншым абсталяваннем, правядзення бягучага і капітальнага рамонту, аказання іншай дапамогі за ўстановамі адукацыі замацаваны калектывы прадпрыемстваў, арганізацый. І чакаць, пакуль паклічуць педагагічныя калектывы на дапамогу, не варта. Падшэфным патрабуецца паўсядзённая ўвага.
Уладзімір
ШАЎЧЭНКА.

2 thoughts on “План — закон

  • 27.10.2014 в 5:52 пп
    Permalink

    Читаю: новой жилплощади прибавилось грубо 6000 метров кв. В советское время ввод жилплощади на Витебщине составлял в год в расчете на 1000 человек почти 600 кв. метров. Ныне математика такая: всего 200 кв. м. по этому показателю, или в три раза меньше. Чему радуетесь? Сколько за это время выбыло метров жилья?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 28.10.2014 в 8:47 дп
    Permalink

    К чему такой комментарий.Что есть то есть. Данный материал — отчет с заседания местного органа власти. Для сведения жителей региона. Спасибо за это журналистам.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.