Посетили музей поискового батальона на территории войсковой части 22313

img_7421У межах месячніка патрыятычнага выхавання вучні шостых — восьмых класаў Старалядненскай БШ наведалі музей пошукавага батальёна на тэрыторыі вайсковай часці 22313 дзвесце трыццаць першай Артылерыйскай брыгады ў Бароўцы. З цікавасцю знаёміліся са зброяй часоў Вялікай Айчыннай вайны, асабістымі медальёнамі байцоў. Дзецям дазволілі не толькі глядзець, але і браць зброю ў рукі, фатаграфавацца з ёю, што ім вельмі прыйшлося даспадобы. Пазнаёміліся з экспазіцыямі, прысвечанымі Лівонскай вайне і Айчыннай вайне 1812 года. Паглядзелі прафарыентацыйны відэаролік пра ваенныя прафесіі. Зрабілі экскурсію па вайсковай часці.
Віктар ЛЯШЧЫНА.
На здымку: у музеі пошукавага батальёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.