Права на выплаты

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама займаецца рэалізацыяй усіх сацыяльных праграм на тэрыторыі раёна, каардынуе дзейнасць усіх органаў дзяржаўнага ўпраўлення. Важкую працу выконвае аддзел назначэння пенсій, у якім працуюць чацвёра супрацоўнікаў. У раёне дзесяць з паловай тысяч атрымальнікаў пенсій і выплат: працоўных пенсій — 8104 чалавекі, сацыяльных — 184, 230 чалавек карыстаюцца выплатамі па доглядзе дзяцей. Выплаты па доглядзе інвалідаў першай групы і 80-гадовых грамадзян атрымліваюць 320 чалавек. Права на сацыяльныя выплаты скарыстоўваюць таксама іншыя катэгорыі насельніцтва: інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, асобы, пацярпелыя ў выні¬ку аварыі на Чарнобыльскай АЭС і інш.

ЗАНЯТАСЦЬ НАСЕЛЬНІЦТВА

На ўліку па беспрацоўі ў раёне стаяць сто тры чалавекі. У той жа час на прадпрыемствах і ў арганізацыях маецца 279 вакансій. Колькасць вакансій на аднаго беспрацоўнага складае 0,4. Жанчын сярод беспрацоўных— 63, мужчын — 40. Найбольшая колькасць — ва ўзросце ад 53 да 54 гадоў (18 чалавек), значная — ва ўзросце ад 25 да 29 і 35 — 39 гадоў (адпаведна 16 і 14 чалавек). 39 беспрацоўных маюць агульную сярэднюю адукацыю, сярэднюю спецыяльную — 34 чалавекі, сямёра беспрацоўных — з вышэйшай адукацыяй. Дванаццаць чалавек закончылі базавую школу, адзінаццаць — ПТВ.

ПРАЦОЎНЫЯ СТАСУНКІ

Аддзел сацыяльна-працоўных стасункаў займаецца маніторынгам, а таксама сочыць за парадкам выплаты заработнай платы на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна: кантралюе тэрміны выплаты і ўзровень зарплаты. За дзесяць месяцаў 2013 года сярэдняя заработная плата ў раёне склала 4468 тысяч рублёў — гэта чацвёртае месца ў вобласці. Прытым, на асобных прадпрыемствах яна дасягнула 7035 тысяч рублёў.

Віктар ЛЯШЧЫНА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.