Праверкі на дарогах

З пачатку года супрацоўнікі лепельскага аддзялення транспартнай інспекцыі правялі 28 пазапланавых аператыўных праверак, у ходзе якіх агледжана каля 350 розных транспартных сродкаў. Выяўлена 62 парушэнні, вынесена 32 пастановы аб санкцыях, накладзена больш за 20 мільёнаў рублёў штрафаў. Сярод найбольш частых парушэнняў: невыкананне рэжыму працы і адпачынку кіроўцамі, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі, адсутнасць неабходных дакументаў, адзнакі праходжання тэхнічнага агляду.

Лёд — крохкі!
З-за працяглага пацяплення падтайвае і робіцца крохкім лёд на вадаёмах. Паводле даных раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах, у раёне ўжо зафіксаваны выпадак гібелі ў вадзе. Таварыства выратавання на водах нагадвае аб небяспецы і просіць устрымацца ад выхаду на лёд.

Перамаглі сярод будаўнікоў
За дасягненне лепшых вытворчых паказчыкаў сярод арганізацый у галіне будаў­ніцтва пераможцам у раённым спаборніцтве па выніках 2013 года быў прызнаны калектыў ДКУБП “Лепельская ПМК №75” (дырэктар Яўген Дзівін), які забяспечыў увод у эксплуатацыю трох аб’ектаў, аб’ём выкананых будаўніча-мантажных работ склаў 42 мільярды 516 мільёнаў рублёў і узровень рэнтабельнасці дасягнуў 7,3 працэнта.

Лепшыя па закупе малака
Летась у раённым спаборніцтве па выкананні заданняў па закупе малака ў насельніцтва сярод прадпрыемстваў перамог сельскагаспадарчы вытворчы філіял “Заазер’е” ААТ “Лепельскі МКК” (дырэктар Аляксандр Быкаў), які закупіў у вяскоўцаў 287 тон малака або 4348 кілаграмаў на адну карову, што склала 103 працэнты да ўзроўню папярэдняга года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.