Правялі ў Лепель водаправод

680 “Вельмі прыемна, што з боку мясцовай улады аказваецца пастаянная дапамога жыхарам раёна. Гэта пацвярджаецца канкрэтнымі справамі, — пачалі сваё пісьмо ў рэдакцыю нашы чытачы Іна Панчанка, Андрэй Шадко і Ганна Зянюк. — Нас, жыхароў завулка Палявы, не адзін год хвалявала адсутнасць водаправоду. Вада патрэбна кожнай сям’і штодзень, а ў завулку быў толькі адзін калодзеж.
За дапамогай мы звярнуліся да старшыні райвыканкама Барыса Яфрэмава. Наша просьба была разгледжана і вырашана за кароткі час. Зараз усе жыхары завулка карыстаюцца водаправодам. Мы ўдзячныя таксама намесніку старшыні райвыканкама Аляксандру Шыдлоўскаму, начальніку водаканалізацыйнага ўчастка ЛКУВП ЖКГ “Лепель” Паўлу Ермаковічу і ўсім людзям, якія прымалі ўдзел у гэтай важнай справе”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.