Разам са школьнікамі

У работнікаў Старалядненскага СДК стала добрай традыцыяй наведваць інва­лідаў, састарэлых, нерухомых людзей. Раней такіх было адзінаццаць чалавек, зараз стала меней. Прыходзяць да іх з падарункамі — на Дзень маці, Міжнародны жаночы дзень і па іншых святах, спяваюць песні. Рэпертуар падабраны на любы густ і ўзрост. Актыўна ўдзельнічаюць у такіх мерапрыемствах мастацкія кіраўнікі СДК Алеся Гайсёнак і Іна Шалак, а таксама старшакласнікі.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.