Семья — это семь «я»

n-14Са ўчаслівай сям’ёй давялося пазнаёміцца на гэты раз у акушэрскім аддзяленні Лепельскай ЦРБ. Алег Казлоўскі прыехаў забіраць дадому жонку Таццяну з сынам Яўгенам. Тата ўсміхаўся і чакаў першай сустрэчы.

Нарадзіўся Яўген ростам 61 сантыметр і вагой чатыры кілаграмы 745 грамаў. Сапраўдны волат.
— Напэўна, першынец, — звяртаюся да таты.
— Не, у нашай сям’і гэта пятае дзіця. Старэйшаму сыну, Мікіце, споўнілася 14 гадоў, Арцёму — 13, Андрэю — сем гадоў і Дашы хутка будзе пяць. Жывём вялікай дружнай сям’ёй, па-іншаму і не ўяўляю.
Падумалася, як муж і жонка спраўляюцца з выхаваннем такой колькасці дзяцей! Бацькі адказалі спакойна: “Старэйшыя дзеці — нашы памочнікі, ва ўсім дапамагаюць”.
Жывуць у сваім доме. Нават не цікавілася ў Алега, чым займаецца ў вольны час. Вядома, абуладкаваннем дома, а таксама дапамагае жонцы па гаспадарцы. Імкнецца, каб сям’я жыла ў дабрабыце.
Алег родам з Браслаўскага раёна, з вёскі Белабокі. У Таццяны бабуля жыла ў той жа вёсцы. Пазнаёміліся, пакахалі адзін аднаго. У 2004 годзе пажаніліся. Некалькі гадоў пажылі на радзіме мужа, аднак лёсам было наканавана пераехаць на Лепельшчыну.
Шчаслівага лёсу і светлай жыццёвай дарогі, добрых людзей на шляху і выканання запаветных жаданняў, вялікіх перамог і выдатнага здароўя зычым Яўгену.
Н. МІЦЬКІНА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.