Десятки лет самоотверженой работы

dsc_0239Галіна Гумоўская адпрацавала кіраўніком спраў Баброўскага сельскага выканаўчага камітэта больш за 30 гадоў, зараз ідзе на заслужаны адпачынак. Работнікі яе характарызуюць толькі з лепшага боку: “Чалавек вялікай душы, кампетэнтны работнік, усё тлумачыць дакладна і зразумела, з ёй лёгка працаваць і сябраваць”.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан ва ўрачыстай абстаноўцы перад калегамі ўручыў жанчыне падзяку ад старшыні райвыканкама Міхаіла Кісялевіча за добрасумленную і плённую працу.
— Прыйшла ў сельсавет у 1988 годзе, старшынёй у той час быў Анатоль Гержа, потым — Уладзімір Міхно. Таксама з Тамарай Іванаўнай Ярыга шмат гадоў адпрацавала. Калектыў заўсёды быў дружны і згуртаваны, і ўсё гэта дзякуючы добрым кіраўнікам. Лічу, што мне вельмі пашанцавала працаваць з такімі людзьмі, — адзначыла Галіна Мікалаеўна.
Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.