Семья Судаков вышла на новый уровень — приняла участие в районном конкурсе на лучшее молодежное подворье

img_5881Як толькі сям’я Вольгі і Мікалая Судакоў пасялілася ў Старым Лепелі, маладыя людзі адразу ж пачалі абуладкоўваць сваё жыллё, сваю сядзібу, стараліся зрабіць яе самай прыгожай. А мужу і жонцы яшчэ трэба ж было і на асноўнай працы пашчыраваць. А хутка і дзеці пайшлі, якія, безумоўна, патрабавалі ўвагі і клопату.
Вольга працягвала распрацоўваць кветнік каля хаты. І вынік не прымусіў сябе чакаць. У рамках дня вёскі Стары Лепель у 2015 годзе праводзіўся конкурс падворкаў. У катэгорыі маладых гаспадароў дом Судакоў заняў першае месца, гаспадарам уручылі падарунак — сокавыціскалку “Журавінка”.
Сёлета сям’я Судакоў выйшла на новы ўзровень — прыняла ўдзел у раённым конкурсе на лепшае маладзёжнае падвор’е ў сельскай мясцовасці. Канкурэнцыя на гэты раз склалася вельмі вострая, кожны ўдзельнік прыклаў шмат сіл, каб даказаць сабе і іншым, што яго двор самы прыгожы, самы зручны для дарослых і дзяцей. У раённым конкурсе старалепельскае падвор’е заняло трэцяе месца. На злёце маладых спецыялістаў адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне.
Дыпломы былі аформлены адмысловым чынам. На кожным была фатаграфія дома-прызёра. Такім чынам, у людзей захаваецца памяць пра светлыя моманты. А надзіманы матрас стаў прыемным і адчувальным дадаткам, які вельмі дарэчы ў вялікім доме, дзе падрастаюць Ліза і Ягор.
Тэкст і фота
В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.