Сустрэчы з калектывамі

У раёне актыўна працягваецца агітацыйная кампанія. Як вядома, двое чалавек зарэгістраваны кандыдатамі ў абласны Савет дэпутатаў. У раённы Савет дэпутатаў зарэгістраваны 40 кандыдатаў і 110 грамадзян з’яўляюцца кандыдатамі ў дэпутаты сельскіх Саветаў дэпутатаў.


У працоўных калектывах гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў арганізуюцца сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты абласнога і раённага Саветаў. Такім чынам у кандыдатаў ёсць магчымасць пазнаёміць выбаршчыкаў са сваімі выбарчымі праграмамі, даведацца аб набалелых праблемах грамадзян.
Так, кандыдат у дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў па Лепельскай выбарчай акрузе № 12, доктар медыцынскіх навук, прафесар Юрый Дзеркач сустрэўся з працоўнымі калектывамі ААТ “Лепельскі МКК”, РДУП “Лепельскі электрамеханічны завод”, ДКУБП “Лепельская ПМК-75”, ДБУ-34, Лепельскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя, пабываў таксама ў аграгарадку Стаі, вёсках Пышна, Юркоўшчына, Стары Лепель, сустрэўся з прадстаўнікамі працоўных калектываў у раённым Доме культуры.
Кандыдат у дэпутаты па Бароўскай выбарчай акрузе №13 старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Місюра правёў сустрэчу з жыхарамі аграгарадкоў Камень, Баброва, а таксама з работнікамі Каменскай дзіцячы сад-сярэдняй школы, Баброўскай дзіцячы сад-СШ, Новавалосавіцкай дзіцячы сад-БШ імя І. Панцялеева. Наведаў таксама і працоўныя калектывы Бягомля, а менавіта Бягомльскага завода “Ветразь”, сярэдняй школы, мясцовага лясгаса, дапаможнай школы-інтэрната.
Пабывалі ў гарадскіх арганізацыях і прадпрыемствах таксама дэпутаты раённага Савета дэпутатаў. З працоўным калектывам РДУП “Лепельскі электрамеханічны завод” сустрэліся кандыдат у дэпутаты па Полацкай выбарчай акрузе №8 Святлана Сільвановіч, кандыдат у дэпутаты па Войкаўскай выбарчай акрузе №5 Андрэй Ставер. У калектыве ДКУБП “Лепельская ПМК-75” пабывалі кандыдат у дэпутаты па Ульянскай выбарчай акрузе №10 Аляксандр Капытаў, кандыдат у дэпутаты па Залінейнай выбарчай акрузе №14 Аляксандр Клундук, а таксама кандыдат у дэпутаты па Горкаўскай выбарчай акрузе №17 Мікалай Пшонка.
З калектывам ДБУ-34 сустрэўся кандыдат у дэпутаты па Усходняй выбарчай акрузе №2 Валянцін Лавец. У Лепельскім дзяржаўным прафесійным ліцэі адбылася сустрэча кандыдатаў у дэпутаты Алены Скорбы (Данукалаўская выбарчая акруга №9), Раісы Баравец (Школьная выбарчая акруга №11), Сяргея Маркаўца (Зарэчная выбарчая акруга №7). У Лепельскім аграрна-тэхнічным каледжы пабывалі кандыдат у дэпутаты па Валадарскай выбарчай акрузе №4 Сяргей Крывель і кандыдат у дэпутаты па Партызанскай выбарчай акрузе №12 Юрый Мілы.
С. МАКСІМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.