Тут адпачываюць і многія вядомыя знакамітасці, дыпламаты замежных краін

111Дзяржаўную прыродаахоўную ўстанову “Бярэзінскі біясферны запаведнік” за год наведвае не менш за 45 тысяч турыстаў, чвэрць з якіх складаюць замежныя.

Госці знаёмяцца з экспазіцыямі музея прыроды, іншымі адметнасцямі сапраўднай прыроднай скарбніцы. Тут адпачываюць і многія вядомыя знакамітасці, дыпламаты замежных краін. Напрыклад, часта прыязджаў у Домжарыцы Скот Роланд, які ў апошнія гады быў Часова Павераным у справах ЗША ў Беларусі, а ў ліпені 2016 года вярнуўся ў Вашынгтон, заняў пасаду галоўнага саветніка ад Дзярждэпартамента ЗША ў Камісіі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. А зусім нядаўна два дні адпачывала ў запаведніку сусветна вядомая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (на здымку).
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.