У Лепелі працуе маладзёжны парламент

Маладзёжны парламент у Лепелі сабраўся на сваё першае пасяджэнне. Афіцыйна ён называецца Лепельскай Маладзёжнай палатай.

Дваццаць шэсць чалавек абраны ў “парламентарыі” шляхам тайнага галасавання, якое прайшло ва ўсіх сярэдніх школах раёна. Першае пасяджэнне сталася арганізацыйным. Створаны пяць камісій, абраны старшыня і яго намеснік. Узначаліў Маладзёжную палату дзесяцікласнік з гімназіі Ягор Калінін. Яго намеснікам стаў Антон Кавалёў з Бароўскай школы, ён жа ўзначаліў парламенцкую камісію па пытаннях экалогіі, развіцця валанцёрскага руху і сувязях з грамадскімі арганізацыямі, СМІ. Акрамя вышэйназванай, створаны камісіі па пытаннях адукацыі і прафарыентацыі; па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, прапагандзе здаровага ладу жыцця; па грамадзянска-патрыятычным выхаванні і прафілактыцы правапарушэнняў; па арганізацыі вольнага часу і правядзенні — культурна-масавых мерапрыемстваў. Узначалілі камісіі таксама Канстанцін Сарамбаеў з Бароўкі, Арцём Глушанок з СШ№1, Паліна Раманенка з СШ №3, Канстанцін Мацюш з гімназіі.

Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.