Любавалася Бароўка, як майстры працуюць лоўка

Лоўка, спрытна працуюць народныя ўмельцы ў лепельскай “Скарбонцы”. Свае вырабы з саломкі, кераміку, капелюшы, нацыянальныя касцюмы, тканыя паясы дэманструюць на розных выставах ды святах. Не сорамна сёе-тое і прадаць – ёсць попыт. Гэтым разам гандлявалі ў Бароўцы, куды былі запрошаныя на Масленіцу. Расклалі на прылаўках розную драбязу – дэкаратыўныя магніцікі-налепкі, араматызаваныя мяшэчкі для бялізны, бубенчыкі, лялькі, заколкі, тканыя ручнікі і паясы. Людзі падыходзілі, цікавіліся, хвалілі, сёе-тое куплялі. За некалькі гадзін набылі драбязы на чвэрць мільёна рублёў. Актыўна куплялі вырабы лепельскіх майстроў дзеці, якія адпачываюць у “Жамчужыне”.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.