У «Святліцы» — юбілей

OLYMPUS DIGITAL CAMERAСпоўнілася дзесяць гадоў з часу адкрыцця аддзялення кругласутачнага знаходжання для састарэлых “Святліца” тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Зараз у аддзяленні — пяцьдзясят чатыры чалавекі. Гэта пажылыя адзінокія людзі пасля шас­цідзесяці гадоў, а таксама інваліды першай і другой груп.
Аддзяленне прымае таксама за поўную аплату іншыя катэгорыі пажылых людзей, каго не маюць магчымасці дагледзець сваякі. Дваццаць чалавек абслуговага персаналу робяць усё, каб пажылым лю­дзям тут было камфортна. Загадвае ад­дзяленнем з часу яго адкрыцця Алена Чувіліна. Тры з паловай мільёны за месяц абыходзіцца дзяржаве пражыванне чалавека ў “Святліцы”. Шмат хто з прыватных прадпрымальнікаў, дзяржаўных устаноў аказвае сп550онсарскую дапамогу аддзяленню. Тут удзячныя за дапамогу намесніку начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення, начальніку ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэю Кулажанку, дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пятру Шыкшняну, раённай арганізацыі ГА “ТаварыстваЧырвонага Крыжа”, КУП ДРАЦ “Жамчужына”, кандытарскай фабрыцы “Камунарка”, ААТ “Лепельскі МКК”, філіяла Лепельскі хлебазавод РУВП “Віцебскхлебпрам” і іншым.
Віктар ЛЯШЧЫНА.
На здымках: будні “Святліцы”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.