У Валосавіцкім лясніцтве Лепельскага раёна мяркуюць экспартаваць яловае насенне…

1226036581_16Надзвычай урадлівы год на яловыя шышкі выдаўся сёлета. Такі ўраджай здараецца раз у пяць-шэсць гадоў. У Валосавіцкім лясніцтве, на Лепельшчыне, сабралі чатыры тоны шэсцьсот кілаграмаў шышак. Для далейшай пераапрацоўкі накіравалі ў Глыбоцкі лясгас. Атрымалася прыкладна сто пятнаццаць кілаграмаў насення. Па словах ляснічага Івана Іоды, гэтага дастаткова не толькі для ўласных патрэбаў, але і ёсць магчымасць экспартаваць насенне.
Лесапасадкі пачнуцца ўжо неўзабаве. У лясніцтве плануюць пасадзіць каля дваццаці гектараў сасны і елкі.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.