Возбуждено уголовное дело за злостное уклонение от отбывания наказания

ff20d0e9136ce579e6c7e1800e9090db_lg7d1803Лепяльчанін М. летась быў асуджаны за крадзеж, прыгавор атрымаў 240 гадзін грамадскай працы і быў накіраваны рознарабочым у Лепельскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Нагляд за адбываннем пакарання быў ускладзены на супрацоўнікаў крымінальна-выканальнай інспекцыі РАУС. Міліцыянеры маюць права праверыць, ці прыйшоў на працу асуджаны, які від работ выконвае, як адносна яго выконваюцца патрабаванні тэхнікі бяспекі працы. Калі ж чалавека на працоўным месцы няма, узнікаюць лагічныя пытанні: дзе знаходзіцца, па якой прычыне адсутнічае?
Адзін раз грамадзянін без уважлівых прычын не прыйшоў на працу, другі — быў узяты на асаблівы ўлік як злосны парушальнік. За імі афіцыйнае папярэджанне: калі сам не зменіць паводзіны, яму зменяць умовы адбывання пакарання, а то і ўвогуле завядуць новую крымінальную справу.
Так і адбылося. Мужчына не ўзяўся за розум. Узбуджана крымінальная справа па арт. 419 Крымінальнага кодэкса — за злоснае ўхіленне ад адбывання пакарання.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.