Интернет-мошенники не спят

novgorodskie-syshchiki-pojmali-molodogo-internet-moshennikaУ апошні час інтэрнэт-махляры ўсё часцей крадуць грошы з банкаўскіх картак. Гэта становіцца магчымым таму, што рэквізіты сваіх картак паведамляюць самі пацярпелыя.

Узламванне старонкі ў сацыяльных сетках і зварот да сяброў з просьбай выслаць рэквізіты банкаўскай карткі — самая распаўсюджаная схема, якой карыстаюцца зламыснікі.
Звычайна яны пачынаюць размову так: “У цябе банкаўская картка ёсць?”, “Якога банка ў цябе картка?”, “Мне сімку забанілі, дапамажы аднавіць” або “Тэрмін дзеяння маёй карткі сышоў, а трэба тэрмінова аплаціць паслугі”.
Пасля таго, як чалавек паведаміць даныя сваёй банкаўскай карткі трэцяй асобе, грашовыя сродкі, якія маюцца на ёй, імгненна крадуцца зламыснікамі.
Не абышла гэта праблема і жыхароў г. Лепеля і раёна. У цяперашні час адзначаецца ўсплеск крадзяжоў грашовых сродкаў з дапамогай камп’ютарных тэхналогій.
Грашовыя сродкі звычайна пералічваюцца на такія плацёжныя рэсурсы, як электронныя кашалькі, а з іх яны пералічваюцца на любыя плацёжныя сэрвісы. Прасачыць іх шлях вельмі складана.
Якім жа чынам магчыма засцерагчы сябе ад махляроў у інтэрнэце?
Самае галоўнае — ніколі, нікому і ні на якой падставе нельга перадаваць нумар сваёй банкаўскай карткі, а таксама нумар яе абароннага кода. Калі вам напіша ваш знаёмы, сябар або блізкі чалавек, якому сапраўды неабходна дапамога, ператэлефануйце яму і пераканайцеся, што вам сапраўды піша ён. У любым выпадку нельга агучваць асабістыя даныя банкаўскіх карт праз сацыяльныя сеткі. У сацыяльнай сетцы “Вконтакте” ёсць такая функцыя, як дадатковы ўзровень бяспекі. Зайдзіце ў настройкі і скарыстайцеся ёй. Тады, калі вашу старонку паспрабуюць узламаць, вам прыйдзе паведамленне на мабільны тэлефон.
Вельмі важна падключыць функцыю 3D-Secure — дадатковы пароль для абароны вашай карткі пры любых пакупках у інтэрнэце. У банку вам растлумачаць, як гэта зрабіць. Калі ж яна падключана, то для здзяйснення плацяжу ў інтэрнэце спатрэбіцца ўвесці спецыяльны код (часцей за ўсё банк дасылае яго ў СМС). Без гэтага кода грошы з вашай карткі не знімуць.
Што пагражае за такога роду махлярства?
У адпаведнасці з часткай 2 артыкула 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі” выкраданне маёмасці разам з несанкцыянаваным доступам да камп’ютарнай інфармацыі караюцца абмежаваннем свабоды на тэрмін ад двух да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці год з пазбаўленнем права займаць адпаведныя пасады, займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.
Не будзьце залішне даверлівымі і ў любым выпадку захоўвайце асцярожнасць!
Аляксандр ДУДКО,
в.а. начальніка АКВ РАУС, маёр міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.