Замки и задвижки не остановили вора

99999У РАУС звярнуўся мінчанін, які валодае вясковым домам у Каміншчыне, выкарыстоўвае яго як дачу. Амаль два месяцы не прыязджаў. Праўда, перад ад’ездам, як і належыць, прыняў меры па захаванні маёмасці, пазамыкаў дзверы на жылым доме, на гаспадарчых пабудовах.
Аднак замкі і засаўкі не спынілі злодзея. Ён адарваў запор на дзверы кладоўкі, залез і ладна пашураваў. Здабычай сталі: ледабур “Барнаул”, вадзяная помпа “Ручаёк”, два спінінгі, манціроўка, малаток, сякера, палівачны шланг даўжынёй 25 метраў, наборы блёснаў і воблераў, два пачкі цвікоў — усяго на суму амаль 50 рублёў. Па факце крадзяжу заведзена крымінальная справа.
Аляксандр КАЛІНІЧЭНКА,
намеснік начальніка РАУС,
падпалкоўнік міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.