З 1 кастрычніка па 31 снежня 2016 года дазволена паляванне з ружжа

З 1 кастрычніка па 31 снежня 2016 года дазволена паляванне з ружжа загонам, з засады і з падыходу на лася, казулю, дзіка, высакароднага і плямістага аленяў, лань, муфлона.
Паляваць загонам і з сабакамі можна ў светлы час сутак, а з засады і з падыходу — на працягу сутак.
Дазволеныя прылады палявання на лася, высакароднага і плямістага аленяў, лань, дарослага дзіка старэй за два гады: наразное паляўнічае ружжо з дульнай энергіяй кулі больш за 3000 джоўляў, гладкаствольнае паляўнічае ружжо з выкарыстаннем патронаў, заражаных куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты.
Што тычыцца казуль і маладняку дзіка ва ўзросце да двух гадоў, то можна карыстацца наразным паляўнічым ружжом з дульнай энергіяй кулі больш за 1500 джоўляў, гладкаствольным паляўнічым з куляй або карцеччу, а таксама паляўнічымі лукамі і арбалетамі.
Дазволена выкарыстанне паляўнічых сабак згодна з рашэннем карыстальніка паляўнічых угоддзяў.
Леанід КРЫВЕЦ,
дзяржінспектар
Лепельскай міжраённай
інспекцыі
аховы жывёльнага
і расліннага свету.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.