Женщина совершила кражу имущества, присвоила деньги

1441137933_gomeltut-by_get_img_20Жыхарка Лепеля не так даўно праявіла няўрымслівасць, неўгамоннасць, дастойную лепшага прымянення. Справы развіваліся наступным чынам. 30 чэрвеня жанчына ўчыніла крадзеж маёмасці, прысвоіла грошы. Яе хутка выявілі, завялі крымінальную справу. Судовае пасяджэнне было прызначана на 11 жніўня, абвінавачаную пад варту не бралі.
27 ліпеня прыходзіць да знаёмай з просьбай пазычыць грошай, бо хацелася купіць спіртнога. Тая грошай адразу не дала, але прапанавала зарабіць, дапамагчы выканаць пэўную працу па гаспадарцы.
Справа зроблена, пяць рублёў выдадзены. Жанчына спяшаецца ў краму, купляе віно і вяртаецца да гаспадыні, прапануе разам выпіць. Тая, нічога не падазраючы, пагаджаецца.
Абвінавачаная, між тым, выпіваючы, пільна сочыць за гаспадыняй. Самае галоўнае — яна падгледзела, куды тая паклала кашалёк. Улучыўшы момант, выцягнула з яго ўсе грошы — 48 рублёў. Развіталася і пайшла сабе.
Зараз жанчына арыштавана, чакае суда.
Тофік ДЗЯМЕШКА,
начальнік РАСК,
маёр юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.