Женщины — самое прекрасное, что могло быть создано на земле

img_7503Жанчыны — самае прыгожае, што магло быць створана на зямлі. На другім месцы, безумоўна, — кветкі. Гэтыя “зоркі” напярэдадні свята 8 Сакавіка сышліся ў адным месцы — салоне кветак на скрыжаванні вуліц Чуйкова і М. Горкага. Знаёмцеся — тры пакаленні прыгажосці: унучка Стэфанія, мама Іна і бабуля Тамара.
Хоць дзяўчынцы яшчэ няма і трох годзікаў, яна па-дзелавому, сапраўднай гаспадыняй абыходзіць салон, ведае амаль усе кветкі, з імпэтам бярэ стужку і абкручвае ёй букеты, дапамагае маме і бабулі. Падрастае будучая фларыстка.
Перад святам уладальніцы крамы заказалі вялікія партыі кветак. Іх настолькі шмат, што, як зойдзеш у салон, галава кружыцца ад водару. Патрэбна хвіліна-другая, каб прывыкнуць, і яшчэ хвілін дзесяць, каб разабрацца і вызначыць, што табе патрэбна. Ужо цяпер заходзяць мужчыны, просяць скампанаваць букеты, каб віншаваць сваіх жанчын. Тамара і Іна толькі паспяваюць выконваць заказы. А Стэфанія вучыцца ў іх самаму галоўнаму, што спатрэбіцца будучай жанчыне, — адчуванню прыгажосці.
Тэкст і фота В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.