Злодзей-невідзімка пакрыўдзіў пенсіянерку

Пенсіянерка пражывае ў вёсцы Несіна. Акрамя гэтага, мае гараж у гаражным кааператыве “Ула”, што ў Межыцы. У час апошняга візіту ўбачыла, што хтосьці пагаспадарыў. Выклікала міліцыю. Здабычай злодзея сталі электраінструменты на шэсць мільёнаў рублёў.
Супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку РАУС выявілі, што да крадзяжа мае дачыненне мясцовы жыхар, пенсіянер 1952 года нараджэння. Украдзенае вернута.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.