Загінулі чацвёра

DSC074205 чэрвеня 2013 года  дзве гадзіны чатыры хвіліны. У цэнтр аператыўнага кіравання РАНС ад дзяжурнага раённага аддзела ўнутраных спраў паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні на 144-ым кіламетры аўтатрасы Мінск — Віцебск у раёне вёскі Верабкі. Да месца дарожна-транспартнага здарэння  выехала  аўтацыстэрна ПАВЧ №1 г. Лепеля. Убачылі жахлівую карціну. Адбылося лабавое сутыкненне двух аўтамабіляў — легкавога «Аўдзі-100» і грузавой фуры  «Івека», якая перавозіла сілікатныя блокі.

Вадзіцель фуры індывідуальны прадпрымальнік  з Баранавічаў спрабаваў пазбегнуць аварыі, рэзка затармазіў, з’ехаў у кювет. Аднак ніякія манеўры не дапамаглі.  Ад моцнага ўдару дэфармаваўся кузаў легкавіка, трое загінулых мужчын былі заблакаваны ў салоне.  Ратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай прылады вызвалілі ахвяр ракавога сутыкнення.  Аднаго з іх да прыбыцця супрацоўнікаў РАНС забрала брыгада хуткай дапамогі і  даставіла  ў УАЗ «Лепельская ЦРБ». Выратаваць яго не ўдалося, ад атрыманых траўм мужчына памёр. Дарэчы, узрост загінулых не перавышаў 30 гадоў.

 Вадзіцель грузавога аўтамабіля не пацярпеў.

 Прычынай  дарожнай трагедыі паслужыла парушэнне кіроўцам аўтамабіля «Аўдзі» правілаў дарожнага руху, выезд на паласу  сустрэчнага руху.

 Аляксандр

АЛЕКСАНДРОВІЧ,

інспектар групы прапаганды і агітацыі РАНС.

 На здымку: ратавальнікі за работай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.