«Лепельскі край» у Оршы

Жыву ў Оршы. Мой муж Павел родам з лепельскай колішняй вёскі Іван-Бор. Часта бывалі там, наведваемся і цяпер. З тых паездак улюбілася ў лепельскую прыроду. Каб часцей стасавацца з ёй, выпісваю “Лепельскі край”.
Сама люблю пісаць. Мая нявыдуманая гісторыя “Любоўная трагедыя” была змешчана ў “Лепельскім краі” за 29 лістапада 2011 года. Яшчэ стала пераможцай літаратурнага конкурсу за апавяданні “Доўгае расстанне”, “Селіванава студня” і “Родны кут”, які праводзіла газета “Друг пенсионера”.

Прызам стаў імпартны міксер. І сёлета прапанавала на конкурс апавяданне “Бяроза белая”.
Што хачу сказаць пра вашу газету? У ёй мне падабаецца ўсё: змест, дызайн. Прачытваю ад першай да апошняй старонкі. І што цікава, атрымліваю выданне ўжо на наступны дзень пасля выхаду — у сераду і суботу. Так што я заўсёды маю своечасовую інфармацыю аб жыцці Лепельшчыны.
Ведаю, што многія ўраджэнцы Лепельшчыны, якія жывуць у іншых рэгіёнах, пасля прыезду на радзіму даведваюцца аб апошніх падзеях з “Лепельскага краю”. Таму хачу звярнуцца да такіх людзей з прапановай выпісваць раёнку. У межах Беларусі яна дастаўляецца без праблемаў.
Тамара ГАЙКО,
жыхарка Оршы.

One thought on “«Лепельскі край» у Оршы

  • 17.02.2012 в 10:05 пп
    Permalink

    Искренне благодарен сотрудникам редакции газеты «Лепельский край» за возможность в электронном виде знакомиться со всеми событиями на своей Родине. Хотелось бы, чтобы здесь появилась рубрика типа «Обратная связь», чтобы было возможным оставлять комментарии не только под заметками и статьями, а просто написать в редакцию.
    С уважением, Анатолий Павловский

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.