Ракавы выстрал

Жудасная трагедыя адбылася летась у нашым раёне. Браканьер забіў інспектара аддзела аховы жывёльнага свету, вадаёмаў і паляўнічых гаспадарак Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Пакаранне злачынец атрымаў суровае, але заслужанае — на 25 гадоў пазбаўлены волі. Злачынства адбылося ўначы 15 ліпеня. Чацвёра інспектараў Бярэзінскага запаведніка ўдзельнічалі ў чарговым рэйдзе супраць браканьераў. На адным з гаспадарчых палёў яны заўважылі святло фар аўтамабіля, стаіліся ў засадзе. У яе і патрапіў адзін з браканьераў, які вышукваў на полі дзікоў. У адказ на  папераджальны вокрык  і святло ліхтарыка мужчына нечакана стрэліў і кінуўся наўцёкі.

Карцеч трапіла прама ў сэрца аднаго з інспектараў, які памёр на месцы надзвычайнага здарэння. Без бацькі засталася васьмігадовая дачка. Забойца здаўся сам. Двое хаўруснікаў сядзелі ў машыне непадалёк, паспрабавалі ўратавацца ад магчымай непажаданай развязкі. Замесці сляды не ўдалося, бо  былі затрыманыя на наступны дзень.

На судзе абвінавачваемы,  двойчы судзімы за крадзеж і незаконнае захоўванне зброі, віну не прызнаў. Усё растлумачыў выпадковасцю — маўляў, зблытаў чалавека з дзіком.  Як кажуць, шыла ў мяху не схаваеш.  Следчыя з дапамогай сведак пераканаўча даказалі адваротнае. Да таго ж стрэльба, з якой страляў браканьер, была незарэгістраванай, ды і паляванне было забаронена.

Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.