Да колаў «прышпілілі ногі»
У РАУС звярнуўся пенсіянер з заявай аб тым, што ў яго ўкралі веласіпед. Што самае прыкрае, крадзеж адбыўся не ля крамы, не на базары ці ў якім іншым грамадскім месцы — веласіпеду “прышпілілі ногі” на двары гаспадара. Увечары паставіў свой транспартны сродак, а ранкам яго не знайшоў. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі, што крадзеж учыніў жыхар вёскі Мацюшына, 1957 года нараджэння, рабочы ПМС, раней судзімы за крадзеж. Украдзенае вернута.